|
Планируется к изданию
Пад агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 5. Цэнтральная Беларусь. У 2 кн. Кн. 2. З электронным дадаткам
Разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.
Пяты том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" абагульняе вынікі пяцігадовага (2006-2010) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Цэнтральнай Беларусі, праведзенага вядучымі даследчыкамі народнай культуры беларусаў - членамі часовага творчага калектыву, створанага пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для працы над кнігай.
У другую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях такіх відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры, як танцавальны фальклор, народныя гульні, народная проза, малыя жанры фальклору, замовы, традыцыйнае адзенне і традыцыйна-народны тэкстыль.
Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Электронны дадатак змяшчае аўтэнтычныя запісы народнай прозы ў выкананні носьбітаў традыцыі.
 |
ISBN
Объем, уч.-изд. л.
Объем, страниц
Дата издания
Цена с НДС, бел. руб. Вид издания по характеру информации
|
978-985-06-1967-9
0
896
01-2011
89168
|
Содержание |